+375 44 536 13 55
з 10.00 да 21.00 без выхадных
MINSKER.
Функцыянальна, практычна, стылёва і пра Мінск.
Мы зрабілі серыю скураных вырабаў пад назвай Minsker для вас, мінчукоў, і ўсіх, каму падабаецца наш горад. Нашыя рэчы – на кожны дзень, купляйце іх для сябе, адчувайце асалоду ад карыстання вырабам з натуральнай скуры высокай якасці і ад сувязі з гэтым горадам. Дарыце іх з гонарам вашым сябрам з іншых краін – няхай якасныя прыемныя рэчы прадстаўляюць Мінск ва ўсім свеце.
Чаму Minsker спытаеце Вы? Бо гэта тое слова, якое стваральнікі гэтага брэнда – Таццяна і Павел Чумаковы, часцей за ўсё казалі за мяжой, каб у двух словах патлумачыць хто яны – мінчане ў першую чаргу, бо вельмі любім наш горад.
Мы будуем брэнд Minsker на наспупных прынцыпах:
1. Выкарыстанне натуральнай скуры.
Скура – гэта вельмі практычны матэрыял, які доўга не губляе свайго знешняга выгляду нават пры пастаянных нагрузках. Таксама заўжды прыемна дакранацца да натуральнага матэрыялу, які мае сваё цяпло і сваю энергетыку. У большасці нашых вырабаў выкарыстоўваецца скура буйвала – жосткая і таму зносастойкая, што асабліва добра падыходзіць для рэчаў, якія вы носіце ў кішэні ці якія часта труцца аб іншыя прадметы.
2. Высокая якасць пашыву.
Minsker – гэта жаданне прапанаваць для рынка Беларусі даступныя скураныя рэчы высокай якасці – з увагай да функцыяналу мадэлі, мінімалістычнасці дызайну, а таксама да выбару скуры, фурнітуры, радкоў, праклейкі і апрацоўкі краёў. І менавіта таму мы замаўляем пашыў нашых распрацовак на індыйскай фабрыцы з вялікім шматгадовым міжнародным вопытам, якая выконвае заказы для такіх знаных кампаній як Levi's і Fossil. Нам яна падабаецца, не толькі асаблівай якасцю пашыву, але і сваёй канцэпцыяй існавання. Гэтая фабрыка невялікая па памеры, на ёй працуе толькі десятак сем’яў, якія сябруюць паміж сабой, ствараюць сваё асабістае кам’юніці з пабудовай сваіх дамоў на тэрыторыі фабрыкі, якая знаходзіцца сярод вельмі прыгожага мангавага сада на ўскраіне горада Чэная, і не баяцца працаваць над вялікімі праектамі, якасна адшываючы скураныя вырабы для самых розных краін свету. Мы вельмі рады, што яны пагадзіліся працаваць і з намі, і нам заўжды прыемна наведваць гэтых людзей зноў і зноў!
3. Мінімалістычны і функцыянальны дызайн.
Усе рэчы брэнда Minsker распрацоўваюцца намі з увагай да функцыянальнасці, так неабходнай пры жыцці ў горадзе ў час высокіх тэхналогій і наяўнасці шматлікіх гаджэтаў. Мы правяраем на сабе, ці сапраўды зручна карыстацца распрацаванымі мадэлямі, і таму заўжды можам падказаць, у якіх выпадках і для чаго іх лепей выкарыстоўваць. Мы запрашаем да супрацоўніцтва дызайнераў, якія падтрымліваюць канцэпцыю мінімалістычнага дызайну, бо жадаем прынесці больш заходніх стрыманых і густоўных візуальных прынцыпаў у наша жыццё.
4. Арыентаванасць на Мінск.
Жаданне развіваць урбаністычны напрамак дзейнасці, які здольны актывізоўваць і прывіваць любоў да свайго роднага горада і гонар за яго.
Так на нашым лагатыпе кумір мінчукоў 1890-х, гарадскі галава, тэхнакрат, прадпрымальнік і проста моднік - граф Караль Чапскі. Мы шукалі прыклад чалавека, які не баяўся праяўляць ініцыятыву і ў выніку перамагаў. Зрабіў горад лепшым і пакінуў пра сябе добрую памяць.
Таму ён паглядае з нашага лагатыпу і кажа: Мінчукі, давайце, даражэнькія, варушыцеся.
Як бачыце, мы вельмі хочам, каб вам было зручна карыстацца нашымі вырабамі, каб яны радавалі вас як мага долей, а прыналежнасць да гарадской тэматыкі грэла вам сэрца. І мы вельмі спадзяемся, што вы вернецеся да нас ізноў, што будзе для нас самай вялікай пазнакай таго, што мы не дарма робім Minsker!
ІП Чумакова Таццяна Аляксандраўна зарэгістравана Мінскім гарвыканкамам 26.05.2015, УНП 192482080. Адрас: г. Мінск, вул. Галадзеда, 31-2.
Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь 27.11.2015, рэг. №295313.
Час працы інтэрнэт-крамы: з 10.00 да 21.00 штодзень.
Кантактныя тэлефоны: +375 44 536 13 55
E-mail: info@minskerwear.by