Працэдура заказа:
Для афармлення заказа ў нашай інтэрнэт-краме вам неабходна:
- Выбраць упадабаны тавар;
- Дадаць яго ў кошык і праверыць яго колькасць;
- Указаць вашыя кантактныя дадзеныя: прозвішча, імя, электронную пошту; нумар тэлефона, адрас;
- У раздзеле "Інфармацыя пра дастаўку" абраць зручны вам спосаб атрымання тавару;
- Выбраць патрэбны спосаб аплаты;
- У раздзеле "Вашыя каментары, пажаданні" вы можаце пакінуць вашыя пажаданні па часе дастаўкі, даць дадатковыя звесткі пра адрас дастаўкі;
- Націснуць кнопку "Пацвердзіць заказ".

Абмен і вяртанне тавара неналежнай якасці
Мы вельмі ўважліва ставімся да кожнага выраба, які трапляе на прылавак, таму спадзяемся, што такія выпадкі з вамі не здарацца. Калі ўсё ж у нечым вы заўважыце неналежную якасць, то звяртайцеся да нас і мы гарантуем, што ў выпадку любой праблемы, якая адбылася па нашай віне, мы заменім вашу пакупку на іншую ці вернем вам грошы за яе.

Гарантыя распаўсюджваецца на паўгады з моманту пакупкі. За гэты час мы гарантуем, што швы ў выраба не разыйдуцца, фурнітура будзе працаваць, дэталі выкрайкі не расклеяцца.

Толькі майце на ўвазе, што да вытворчага браку не адносяцца механічныя пашкоджанні скуры і драпіны, дэфармацыі і змена колеру скуры. Усё гэта з’яўляецца вынікам натуральнага зносу прыроднага матэрыялу ці вынікам парушэнняў рэкамендацый па доглядзе і эксплуатацыі вырабаў.

Скура вельмі трывалы матэрыял і можа праслужыць вам доўгія гады, а пацёртасці часу зробяць вашу рэч унікальнай. Але памятайце, што неахайнае з ёй абыходжанне прыводзіць да яе пашкоджання. Таму пры выкарыстанні памятайце пра наступныя правіла догляду за скураным вырабам:
- захоўвайце скураныя рэчы ў сухім месцы;
- калі раптам вашыя скураныя рэчы намокнуць – пратрыце іх сухім ручніком і дайце высахнуць у пакаёвых умовах, без тэмпературнага нагрэву, які дэфармуе скуру і абязводжвае яе;
- выцірайце бруд са скуры вільготнай (але не мокрай!) анучкай. Лепей карыстайцеся спецыяльнымі сродкамі для дагляду за скурай, якія найчасцей прадаюцца ў крамах у аддзеле дагляду за скураным абуткам, у адпаведнасці з інструкцыяй па іх выкарыстанні;
- ніколі не захоўвайце скураныя рэчы ў пластыкавых пакетах.

Абмен і вяртанне тавару добрай якасці
Мы прымаем тавар добрай якасці на працягу 14 дзён з моманту пакупкі. Але гэта павінны быць новы тавар, на якім няма ніякіх прыкмет карыстання. Будзьце ўважлівымі – мы не прымаем тавар належнай якасці, які быў у эксплуатацыі.

Па любых пытаннях пішыце нам на пошту Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. і мы абавязкова звяжамся з вамі! Калі вы не атрымалі ад нас адказ на працягу двух дзён, то ваш ліст не дайшоў да нас, і нам трэба паведаміць пра гэта на нумар +375 44 536-13-55.

Нашы рэквізіты

ІП Чумакова Таццяна Аляксандраўна зарэгістравана Мінскім гарвыканкамам 26.05.2015, УНП 192482080. Адрас: г. Мінск, вул. Галадзеда, 31-2.

Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь 27.11.2015, рэг. №295313.

Час працы інтэрнэт-крамы: з 10.00 да 21.00 штодзень.

Кантактныя тэлефоны:  +375 44 536 13 55

E-mail: info@minskerwear.by

Інфармацыя для пакупнікоў