Святочная скрыня сюрпрызаў

65.00 pуб.

Для тых, хто натхнёны пошукам падарункаў, але зусім не жадае стаяць у чэргах і тоўпіцца ў крамах, прадстаўляем набор сапраўднага мінскера. Чахол з нататнікам для запісаў і замалёвак, ручка і фірмовы значок у святочнай упакоўцы. Стыльна, лаканічна і пра любімы горад — ідэальна!

Бліскучы праспект, па-навагодняму аформленыя вітрыны крам і кавярняў, елкі, вакол якіх кружацца дзеці, — святочнае шаленства паволі захоплівае Мінск. А вы ўжо злавілі “Джынгл Бэлз”?

 

Скураны чахол мае прыемную матавую паверхню. І мае асобную кішэню для картак. Плюс нататнік з вокладкай пра Мінск - на 48 старонак. 
Памер: 152 мм х 80 мм
Колер: чорны
Матэрыял: натуральная скура

Фірмовы значок 'The Proud Minsker'. Для тых, хто любіць Мінск і не баіцца ўсім пра гэта расказаць. Можна павесіць як на адзенне, гэтак і на заплечнік.
Памер: 42 мм х 20 мм
Матэрыял: кераміка

Ручка UMA нямецкай вытворчасці мае тактыльна прыемную матавую паверхню. Стрыжань - сіняга колеру.
Колер корпуса: шэры, чорны, чырвоны
Матэрыял: метал

Нашы рэквізіты

ІП Чумакова Таццяна Аляксандраўна зарэгістравана Мінскім гарвыканкамам 26.05.2015, УНП 192482080. Адрас: г. Мінск, вул. Галадзеда, 31-2.

Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь 27.11.2015, рэг. №295313.

Час працы інтэрнэт-крамы: з 10.00 да 21.00 штодзень.

Кантактныя тэлефоны: +375 29 536 63 55,   +375 44 536 13 55

E-mail: info@minskerwear.by

Інфармацыя для пакупнікоў